Другое жыццё — аўтамабільнаму маслу

 

Вторая жизнь — автомобильному маслуАдпрацаванае масла ўяўляе сабой сур'ёзную экалагічную пагрозу для навакольнага асяроддзя і  здароўя людзей. Яно забруджвае паверхневыя і падземныя воды, глебу, атмасфернае паветра. Эколагі сцвярджаюць, што больш за 40% люстэрка вадаёмаў свету ўжо пакрыта плёнкай адпрацаванага аўтамабільнага і авіяцыйнага масла. Толькі на рэабілітацыю прыродных аб'ектаў штогод выкарыстоўваецца больш за 100 млрд. долараў ЗША.
 
Не выйсце—спальванне адпрацаванага масла, бо яго пара ўздзейнічае на сардэчна-сасудзістую і цэнтральную нервовую сістэму, выклікае вострыя і хранічныя атручванні, іншы раз—нават са смяротным вынікам.
Статыстыка сведчыць,  штогод у рэспубліцы спажываецца каля 100 тысяч тон змазачнага аўтамабільнага і індустрыяльнага масла. Калі ўлічваць міжнародны вопыт, адходаў павінна атрымлівацца 80-85% ад першапачатковага аб'ёму. У краінах ЕС збіраецца і накіроўваецца на перапрацоўку да 70% "адпрацоўкі", а ў Беларусі—менш за 10%. Прытым варта заўважыць, што адпрацаванае масла з'яўляецца каштоўнай стратэгічнай сыравінай, 90% якой пасля рэгенерацыі становіцца адноўленай змазкай, якую можна выкарыстоўваць паўторна, а таксама іншымі нафтапрадуктамі.
 
Аднак у Беларусі не арганізаваны сістэматычны збор адпрацаванага масла, а сабранае ў большасці выкарыстоўваецца для атрымання цяпла. Вось таму ўнесены дапаўненні ў форму заявы па дадатку №6 пастановы Мінпрыроды ад 22 кастрычніка 2010 года №44, у адпаведнасці з якімі эксплуатацыя кацельных установак (калі для іх у якасці паліва прадугледжваюцца вуглевадародаўтрымлівальныя адходы), што не зарэгістраваны ў рэестры аб'ектаў па выкарыстанні адходаў, не дапускаецца. 
 
Каб трапіць у рэестр, неабходна прадаставіць звесткі аб тэхнічных умовах, якія прад'яўляюцца да такіх адходаў, а таксама звесткі аб выніках вымярэнняў выкідаў забруджвальных рэчываў акрэдытаванымі выпрабавальнымі лабараторыямі. Без гэтага рэгістрацыя не адбудзецца.
 
ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" (220100, Мінск, Сурганава, 61, офіс 418; тэл/факс 017-3315000/331 78 45)  прапануе суб'ектам гаспадарання супрацоўніцтва па зборы і рэгенерацыі адпрацаванага масла—турбіннага, гідраўлічнага, рэдуктарнага, індустрыяльнага, трансфарматарнага, дызельнага, трансмесійнага, кампрэсарнага, сінтэтычнага, мінеральнага і інш. Для гэтага ў адпаведнасці з нацыянальнымі і міжнароднымі тэхнічнымі нормамі кампанія стварыла адпаведную цэнтралізаваную сістэму, якая забяспечвае экалагічную бяспеку на ўсіх этапах. Важным элементам яе з'яўляецца ўнікальны для СНД высокатэхналагічны комплекс па перапрацоўцы вуглевадародных адходаў у Крупскім раёне.
 
Іван РУНДА, начальнік райінспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.
 
Кіраўніцтва "ДВЧ-Менеджмент" даслала ва ўсе прадпрыемствы і арганізацыі прапановы па супрацоўніцтве. Кампанія абяцае купляць адпрацаваныя нафтапрадукты, вывозіць іх уласнымі спецыялізаванымі аўтацыстэрнамі па графіку або прадастаўляць ёмістасці для іх захоўвання, рэалізоўваць рэгенерыраваныя змазачныя матэрыялы па ніжэйшых цэнах, чым новыя. Бліжэйшыя пункты збору адпрацаванага масла знаходзяцца ў Віцебску—ПУП "Віцебская гарнарыхткантора", вул. Ленінградская, 107; Полацк— "Полацкая гарадская нарыхтоўчая кантора", вул. Сушкова, 36.

Новости

Единую систему учета отработанных масел предлагается создать в Беларуси

В Беларуси необходимо создать единую систему учета отработанных моторных и индустриальных масел. Об этом заявил на пресс-конференции в БЕЛТА директор ИООО "ДВЧ-Менеджмент" Игорь Сафонов.

Белорусские экологи рассказали о вреде сжигания отработанных масел

Сжигание отработанных моторных и индустриальных масел наносит прямой ущерб здоровью человека и окружающей среде. На это обратил внимание директор РУП "Бел НИЦ "Экология" Руслан Михалевич, представляя на пресс-конференции в БЕЛТА результаты исследования системы обращения с отработанными маслами в Беларуси.

Корпоративная рассылка

Оформив подписку на рассылку, Вы будете получать на электронную почту информацию о деятельности нашей компании.

Карта пунктов сбора отходов нефтепродуктов

Сдать отработанное машинное масло или другие нефтепродукты можно в любом пункте сбора.

Смотреть карту